Поздравления Тихановской, Дмитриева, штаба Бабарико и бесконечные потоки поздравлений белорусов в режиме онлайн

Что ночью смотрели белорусы.

Светлана Тихановская: «Наш шлях адвечны: мы ж выйшлі са сваіх дамоў, каб вярнуцца дадому. Кожны з нас выйшаў, каб усе мы вярнулі сабе наш агульны дом. Таму што дом — гэта месца, дзе мы — гаспадары»

Только в youtube поздравление Светланы Тихановской посмотрели более 200 тысяч пользователей и их семей, и это не считая трансляции в прямом эфире на других каналах. Главным месседжем политика стало то, в 2020-м белорусы объединились.

Примечательно было наблюдать, что происходило на странице в youtube во время ожидания речи – поздравления лились бесконечным потоком: «Жыве Беларусь!»

Тихановская в поздравлении отметила, что 2020-й стал годом, «когда мы перестали молчать».

— А хто там ідзе? Ідзе доктарка, якая пасля працоўнага дня ў перапоўненай бальніцы ратуе параненых падчас акцый. Ідзе журналіст, які працуе, каб увесь свет пабачыў кадры з беларускіх вуліц і даведаўся пра герояў пратэстаў. Ідзе аўтамеханік, што бясплатна рамантуе пашкоджаныя дубінкамі і выбухамі машыны.

Ідзе валанцёр, які прысвяціў месяцы свайго жыцця іншым. Ідзе колішні міліцыянер, што адмовіўся выконваць злачынны загад. Ідзе праваслаўны вернік, які маліўся за вяртанне каталіцкага арцыбіскупа дадому. Ідзе адвакатка, якая абараняе палітвязня, рызыкуючы згубіць ліцэнзію. Ідзе спартсменка, якая адмовілася ад узнагарод, якія больш не даюць ёй гонару. Ідзе праграміст, які ахвяруе на дапамогу пацярпелым.

Ідзе пенсіянерка, якая не хоча, каб ейны ўнук з’ехаў з краіны. Ідзе шахцёр, які далучыўся да стачкі, бо гэта яго законны спосаб патрабаваць новых сумленных выбараў. Ідзе бізнэсовец, які адкрыў дзверы сваёй кавярні для пратэстоўцаў, а зараз хвалюецца за тых, каму ён даў працу. Ідзе настаўніца, у якой дагэтуль у сумцы ляжыць белая стужка. Ідзе мастак, які марыць, як аднойчы ўсе аўтазакі спішуць і аддадуць пад арт-аб'екты. Ідзе студэнт, які заступіўся за аднагрупніцу, таму што каханне падчас рэвалюцыі - гэта каханне на ўсё жыццё.

 Ідзе жыхар мікрараёна, які насуперак страху ўпрыгожвае свой двор сцягамі, хоць гэта і «хлопотное дельце». Ідзе сусед, які ўчора зрываў лістоўкі з пад’ездаў, а сёння сам іх распаўсюджвае. Ідзе беларус, які прагне павагі да сябе як да чалавека. У думках і сэрцы з намі ідзе кожны палітвязень і кожны затрыманы за сваю годнасць. Ідзяце вы — хто зараз глядзіць гэтае відэа.

Андрей Дмитриев: «Белорусы, вы достойны быть счастливыми в своей стране»

Штаб Виктора Бабарико: «Я могу все изменить!»

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 4.8 (оценок:101)